SITE.RU

Логин:
Пароль:
Регистрация | Забыли пароль? |
123
» » Падарункі пад ёлачку

Падарункі пад ёлачку

Ражство, Новы год, гэта час, калі родныя і сябры збіраюцца разам. Яны дораць адзін аднаму падарункі, добрыя пажаданні. З цёплымі словамі, падарункамі, гульнямі напярэдадні навагодніх свят да выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Свіслацкага раёна” Гродзенскай вобласці завіталі валанцёры атрада “Добрыя сэрцы” гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы з акцыяй “Дарогаю дабра”. Работнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў на чале з Дзедам Марозам падрыхтавалі навагоднюю забаўляльную праграму.
На свята “Новы год ля варот” павіншаваць дзяцей у рамках акцыі “Нашы дзеці” прыйшлі старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Сяргеевіч Анішчык, старшыня раённага савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Суботка, намеснік старшыні Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Юрый Валянцінавіч Кулікоў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Раманаўна Буяк, старшыня Свіслацкага раённага абъяднання прафсаюзаў Святлана Сяргееўна Крывапуст, старшыня АА “Беларускае Грамадства Чырвонага Крыжа” Наталля Віктараўна Пац, дырэктар цэнра банкаўскіх паслуг № 419 ОАО “АСБ Беларусбанк” Ірына Баляславаўна Хмурчык, начальнік аддзела ахраны абъектаў па г. Гродна і г. Свіслач ААА “Еўраторг” Іван Казіміравіч Козел, калектыў работнікаў магазіна “Еўраопт” г.Свіслач. Госці падарылі цацкі, развіваючыя гульні, дыван для кабінета раннняй комплекснай дапамогі і другія падарункі, а таксама парадавалі дзяцей салодкімі пачастункамі.
Падарункі пад  ёлачкуПадарункі пад  ёлачкуПадарункі пад  ёлачку

Просмотров: 1021
0

Комментарии к статье

Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.